Брэсцкая міліцыя не дапусціла "масавай акцыі з удзелам вулічных гоншчыкаў"

На штрафстаянку трапіў і адзін матацыкл / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
На штрафстаянку трапіў і адзін матацыкл / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Брэсцкая міліцыя не дапусціла "незаконнага масавага мерапрыемства", запланаванага на 8 красавіка. Яго называюць "масавай акцыяй з удзелам вулічных гоншчыкаў". Затрыманыя трое чалавек-арганізатараў гонак. Яны знаходзяцца ў ізалятары часовага ўтрымання. У дачыненні затрыманых склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.

Міліцыя паведамляе, што "за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на штрафстаянку змешчана 8 транспартных сродкаў, адзін з іх матацыкл". Таксама за "парушэнні правіл дарожнага руху" 11 кіроўцаў прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі