Брытанскі мільярдэр зняў відэа з руінамі свайго дома пасля ўрагану “Ірма”
Брытанскі мільярдэр, заснавальнік карпарацыі Virgin Group Рычард Брэнсан зняў відэа з руінамі свайго дома пасля ўрагану “Ірма” і змясціў яго на сваёй старонцы ў Instagram. Стыхія часткова знішчыла яго будынак на востраве Некер. Увогуле на востраве без жылля засталіся дзясяткі тысяч чалавек. Былі звесткі, што сам мільярдэр са сваёй сям’ёй падчас урагану хаваўся ў вінным склепе.
Ураган “Ірма”, які 10 верасня абрынуўся на краіны Карыбскага басейну, а пасля і на амерыканскі штат Флорыда, лічаць самым магутным за апошняе дзесяцігоддзе. Яго ахвярамі сталі дзясяткі чалавек. Падрабязна гл. тут.