Брытанскія інжынеры выкарыстоўвалі на падлодках ПЗ, распрацаванае ў Беларусі

Падводная лодка, фота ілюстрацыйнае

Падводная лодка, фота ілюстрацыйнае / pixabay

Распрацоўка праграмнага забеспячэння для эксплуатацыі брытанскімі атамнымі падлодкамі было часткова перададзена на аўтсорс распрацоўнікам у Беларусі. Першапачаткова ствараць яго павінны былі спецыялісты з допускам да сакрэтнай інфармацыі, піша брытанскае выданне The Telegraph.

Кампанія Rolls-Royce Submarines, якая адказвае за кіраванне флотам атамных падводных лодак Вялікабрытаніі, перадала распрацоўку праграмнага забеспячэння на аўтсорсінг кансалтынгавай фірме WM Reply. У праекце WM Reply ўдзельнічалі беларускія распрацоўшчыкі і адзін распрацоўшчык з расійскага Томска. Кампанія нібыта спрабавала схаваць месцазнаходжанне распрацоўшчыкаў. І нават разглядала магчымасць даць беларускім праграмістам імёны памерлых грамадзян Вялікабрытаніі.

У Rolls-Royce Submarines лічаць, што супрацоўнікі WM Reply не атрымалі доступу да абароненай інфармацыі сервера, і значыць пагрозы няма.

У Брытаніі асцерагаюцца, што і іншыя сферы ў абароне могуць быць пад пагрозай, таму што вядома пра яшчэ адзін праект, які быў перададзены на аўтсорсінг распрацоўнікам у Менску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі