БТ назвала імёны затрыманых апазіцыянераў

Першы тэлеканал назваў прозвішчы прадстаўнікоў апазіцыі, якіх падазраюць у падрыхтоўцы тэрактаў.
Гэта прэс-сакратар незарэгістраванай арганізацыі "Малады Фронт" Барыс Гарэцкі, кіраўнік гродзенскай філіі МФ Яўген Скрабутан, сябры Парты БНФ Зміцер Мальчык і Аляксей Трубнікаў.

Нагадаем, беларускае тэлебачанне ў нядзельнай вечаровай праграме “Панарама” паведаміла пра затрыманне на польска-беларускай мяжы чатырох апазіцыянераў.

У адным з двух знойдзеных у іх ноўтбукаў мытнікамі, нібыта, былі выяўленыя “электронныя матэрыялы па падрыхтоўцы тэрактаў”: "Настольная кніга тэрарыста" і кніга "100 спосабаў самазабойства". Тады імёны затрыманых названыя не былі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі