Бундэстаг разгледзіць пытанне аб санкцыях супраць РБ і РФ у аграрным сектары

Беларускую сельскую гаспадарку чакаюць санкцыі

Беларускую сельскую гаспадарку чакаюць санкцыі / sb.by

25 красавіка Бундэстаг разгледзіць пытанне ўвядзення санкцый супраць Беларусі і Расіі ў аграрным сектары. Іх прапанавала парламенцкая група ХДС/ХСС, паведамляе Bild.

"Рэзкія санкцыі ў сельскагаспадарчым сектары супраць Расіі і Беларусі больш чым неабходныя, каб не дапусціць улівання мільярдаў еўра у вайсковы бюджэт прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, — лічыць дэпутат і адзін з аўтараў ініцыятывы Альберт Стэгеман. — Нам патрэбна еўрапейская забарона на імпарт. Аднаго павышэння тарыфаў на некаторыя расійскія сельскагаспадарчыя тавары недастаткова".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі