Буйны дэвэлапер Віталь Сініцкі вызвалены з СІЗА

Буйны дэвэлапер Віталь Сініцкі вызвалены з СІЗА

Выйшаў на волю бізнэсмен Віталь Сініцкі, паведамляе "Наша Ніва" ў панядзелак. Вызваленне адбылося на мінулым тыдні. 

Сініцкі кіруе кампаніяй "Сігмаполюс", якой належаць мінскія бізнэс-цэнтры "Тытан", "Цівалі", "Арлан", "Хваля" (яе арандуе Wargaming), "Анкор", гандлёвы цэнтр "Трум", прамбаза на Гурскага і гэтак далей. Таксама Сініцкі займаецца забудовай участка насупраць тэатра Музкамедыі на Нямізе.

Бізнэсмен трапіў у СІЗА праз тое, што сам напісаў на сябе заяву ў падатковую з просьбай праверыць свае прадпрыемствы.

Гэта адбылося пасля таго, як Сініцкі даведаўся, што кампанію "21vek" абвінавачваюць у незаконным драбненні бізнесу. Ён вырашыў падстрахавацца і звярнуўся ў падатковую. Бізнесмен папрасіў праверыць яго справы і падказаць, як усё выправіць у адпаведнасці з законам, калі будуць выяўленыя якія-небудзь парушэнні. Пасля праверкі Сініцкі чакаў, што яму паведамяць вынікі, але потым перастаў выходзіць на сувязь.

"Наша Ніва" сцвярджае, што Сініцкі ўжо заплаціў 10 мільёнаў долараў "кампенсацыі". Цяпер ён знаходзіцца ў Беларусі, выязджаць не плануе — шмат бізнэсу ў краіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі