Былога палітвязня за каментары зноў адправілі ў калонію
Уладзімір Запольскіх
Былога палітвязня Уладзіміра Запольскіх за каментары зноў адправілі ў калонію. Яго асудзілі на год калоніі агульнага рэжыму. Нядаўна суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк прызнаў мужчыну вінаватым у "абразе прадстаўніка ўлады" і "абразе" Аляксандра Лукашэнкі.
Першы раз студэнта юрыдычнага факультэта БДУ Уладзіміра Запольскіх судзілі восенню 2022-га па "справе Зельцэра". Суддзя Святлана Бандарэнка асудзіла яго да 2 гадоў калоніі агульнага рэжыму і вялікі штраф. Беларускія праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. Запольскіх адбыў тэрмін і напрыканцы студзеня 2023 года выйшаў на волю. У траўні яго зноў затрымалі. "Крамольныя" каметары адносяцца да 2020 года, піша spring96.org.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.