Былы дырэктар Мінскага лясгаса асуджаны на 7,5 гадоў пазбаўлення волі

Былы дырэктар Мінскага лясгаса асуджаны на 7,5 гадоў пазбаўлення волі

Былы дырэктар Мінскага лясгаса асуджаны да 7,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. На 5 гадоў яму забаронена займацца пэўнай дзейнасцю. Прысуд па гучнай карупцыйнай справе вынес суд Мінскага раёна, інфармуе прэс-служба УУС Мінскага аблвыканкама.

Дырэктара затрымалі ў студзені 2016 года за атрыманне хабару. Грошы ён атрымаў ад менеджара аднаго з таварыстваў з абмежаванай адказнасцю за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пазачарговай аплаце раней пастаўленых запчастак і камплектуючых да аўтатэхнікі лясгаса. Высветлілася, што гэта не адзін эпізод супрацьпраўнай дзейнасці службовай асобы. За апошнія два гады дырэктар атрымаў ад індывідуальных прадпрымальнікаў грашовыя ўзнагароджанні ў памеры больш за 700 млн недэмінаваных рублёў.

Былога дырэктара Мінскага лясгаса суд прызнаў вінаватым у атрыманні хабараў, у тым ліку ў буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі