Былы Mcdonald's у Беларусі афіцыйна змяніў назву
На былым "МакДональдсе" мяняюць шыльды / mak.by
Былыя рэстараны франшызы "МакДональдс" зноў мяняюць назву і шыльды.
Кампанія "КСБ Віктары рэстараны", якой яны належаць, абвясціла новую назву брэнда ў Беларусі — Mak.by. Ужо 18 красавіка на рэстаранах пачалі мяняць шыльды.
Новы лагатып кампаніі — жоўтае сэрца на зялёным фоне і стылізаваны надпіс. Як распавядала Еўрарадыё, гэты брэнд быў пададзены на рэгістрацыю на пачатку красавіка.
"МакДональдс" пакінуў Беларусь пасля свайго сыходу з Расіі ў 2022 годзе. Спярша меркавалася, што рэстараны будуць дзейнічаць пад расійскім брэндам "Вкусно и точка", але супраць пераходу бізнесу ў іншыя рукі выказаўся Аляксандр Лукашэнка. Пасля гэтага рэстараны паўгода працавалі пад шыльдай "Мы адкрытыя".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.