Былы міністр абароны Украіны атрымаў у Беларусі статус уцекача

Былы міністр абароны Украіны атрымаў у Беларусі статус уцекача

Экс-міністр абароны Украіны Міхаіл Ежаль, які раней быў амбасадарам Украіны ў Беларусі, жыве з сям’ёй у Мінску і мае статус уцекача, даведалася Радыё "Свабода". Між тым, ва Украіне экс-міністра вінавацяць у злоўжыванні ўладай і службовым становішчам. 

На падставе таго, што Ежаль атрымаў у Беларусі статус уцекача, праваахоўныя органы Украіны атрымалі дазвол на выкарыстанне працэдуры завочнага дасудовага расследавання ў дачыненьні да яго. Адпаведныя звесткі прадаставіла Галоўнае ўпраўленне ваеннай контрразведкі. 

Ва Украіне Ежаля вінаацяць у неправамерным выкарыстанні амаль 43 мільёнаў грыўняў (каля 5,5 мільёнаў долараў у эквіваленце) з дзяржбюджэту на працягу 2011-2012 гадоў. Гэтыя грошы былі выкарыстаныя на аплату паслуг прыватных кампаній па харчаванні асабістага складу Узброеных сіл Украіны. 

Апошні раз экс-чыноўнік прыязджаў ва Украіну ў жніўні 2014 года. Тады ён на допыце не прызнаў сваю віну. Невядома, ці звярталіся ўкраінскія ўлады да Беларусі з просьбай выдаць Ежаля. 

Міністрам абароны Украіны Ежаль быў з сакавіка 2010 года па люты 2012-га. У красавіку 2013 года прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч прызначыў яго амбасадарам у Беларусі.

У жніўні 2014-га генпракурор Віталь Ярэма заявіў, што на Ежаля пачалі шэраг крымінальных спраў. Напрыканцы красавіка 2015-га прэзідэнт Пятро Парашэнка адклікаў чыноўніка з Мінску, а ў траўні — звольніў з пасады. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі