BYPOL паведаміў пра дэпартацыю з Польшчы "агента спецслужбаў Лукашэнкі"
Вячаслаў Быстроў
BYPOL паведаміў пра дэпартацыю з Польшчы "агента спецслужбаў Лукашэнкі" Вячаслава Быстрова ("Славы Ваўка"). Восенню 2021-га ён прыехаў у гэтую краіну пад выглядам палітычнага ўцекача і ўдзельнічаў у вулічных акцыях, якія арганізоўвалі беларусы, фатаграфаваўся з імі.
Арганізацыя беларускіх сілавікоў правяла расследаванне і сцвярджае, што насамрэч Быстроў шпіёніў за беларускімі палітуцекачамі, выконваў агентурную працу. Вячаслаў Быстроў гэта абвяргаў, падаў у суд на кіраўніка BYPOL Аляксандра Азарава. А пасля ён змяніў... імя, прыняў іслам і стаў Амінам. Мяркуецца, што спадзяваўся з дапамогай мусульман пазбегнуць дэпартацыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.