Бюджэтнікаў у Буда-Кашалёўскім раёне адправілі ўручную збіраць кукурузу
Збор кукурузы ўручную / budakosh.by
Работнікаў некалькіх сельскіх выканкамаў і мясцовых бюджэтнікаў у Буда-Кашалёўскім раёне прыцягнулі да збору кукурузы — з вёдрамі і мяшкамі папрасілі выйсці ў палі. Пра гэта расказвае мясцовае выданне"Авангард".
Людзей адправілі на палі, куды "праз нізіну і забалочанасць" не можа заехаць тэхніка. "Тут вы загразлі, а ўяўляеце, што з камбайнам будзе?",- патлумачыў рашэнне слесар СУП "Андрэеўка" Рыгор Арцёмкаў. Паводле яго словаў,"каб тэхніку не ламаць, было вырашана вось такія праблемныя ўчасткі сабраць уручную".
Для работнікаў, піша выданне, кожнае прадпрыемства арганізавала гарачую гарбату і бутэрброды, а таксама "падвезлі дровы, каб людзі змаглі абагрэцца і абсушыцца ля вогнішча".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.