Цэнтр персанальных даных пацвердзіў, што на серверы БДУ была атака

"Кіберпартызаны" правялі чарговую атаку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
"Кіберпартызаны" правялі чарговую атаку / Ілюстрацыйнае фота pixabay.com

Нацыянальны цэнтр абароны персанальных даных пацвердзіў, што на серверы БДУ была атака. Раней Мінадукацыі гэта адмаўляла, сцвярджала, што адбыўся "тэхнічны збой".

"Паводле інфармацыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, накіраванай у Цэнтр, быў ажыццёўлены несанкцыянаваны доступ да інфармацыйнай сістэмы БДУ, пры якім зламыснікамі былі незаконна атрыманыя персанальныя даныя каля 6 тысяч чалавек, гаворыцца ў паведамленні Нацыянальнага цэнтра абароны персанальных даных. — Па гэтым інцыдэнце цэнтрам будуць прымацца прадугледжаныя заканадаўствам меры".

4 ліпеня "кіберпартызаны" паведамілі, што, у адказ на рэпрэсіўныя меры супраць палітычных іншадумцаў у БДУ, правялі атаку на серверы Белдзяржуніверсітэта. Усе яго сайты недаступныя. Умовай для вяртання базаў даных у БДУ "кіберпартызаны" назвалі вызваленне 50 палітвязняў. Ва ўніверсітэце іх заяву таксама назвалі фэйкам і заявілі пра "тэхнічны збой". Магчыма, спадзяваліся хутка вырашыць праблему. Але не атрымалася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі