"Кіберпартызаны" паведамілі пра атаку на серверы БДУ
Спампаванае відэа з камер назірання БДУ / by.cpartisans.org
"Кіберпартызаны" правялі атаку на серверы Белдзяржуніверсітэта.
Па іх словах, гэта адказ на рэпрэсіўныя меры супраць палітычных іншадумцаў у БДУ. "Спускавым кручком" для дзеянняў "кіберпартызанаў" стала відэа са студэнтам юрфака БДУ, знятае ў стылі ГУБАЗіКа.
"Кіберы" кажуць, што яны паразілі дамен-кантролеры, зашыфравалі рабочыя станцыі, зачысцілі ўсю бухгалтэрыю, воблачныя сэрвісы, пошты файлаабменнікі. Таксама выпампавана больш за 3 тэрабайты даных, выдаленыя базы супрацоўнікаў, студэнтаў, абітурыентаў. Усе сайты bsu.by недаступныя.
"Наша пасланне для ўсіх арганізацый і структур Беларусі: дзейнічаеце як карнікі — значыць, атрымліваеце як карнікі. Тады вы становіцеся для нас цэллю як памагатыя дыктатуры і гвалту", — пішуць "Кіберпартызаны".
Умовай для вяртанне базаў даных у БДУ яны называюць вызваленне 50 палітвязняў.
Аднак вызваленне палітвязняў ад адміністрацыі БДУ аніяк не залежыць.
Ва ўніверсітэце заяву "Кіберпартызанаў" назвалі фэйкам і заявілі пра "тэхнічны збой".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.