"Цэнтркурорт" адмаўляе датычнасць да перапраўкі мігрантаў у Літву

"Цэнтркурорт" адмаўляе датычнасць да перапраўкі мігрантаў у Літву

Кампанія "ЦэнтрКурорт" адмаўляе сваю датычнасьць да мігранцкага крызісу на мяжы Беларусі і краін ЕС. Пра гэта яе прадстаўнікі заявілі ў каментары sputnik.by.

Кампанія фігуравала ў некалькіх расследаваннях — сцвярджалася, што яна дапамагае мігрантам з краін Блізкага Усходу прыбываць у Беларусь.

У самой кампаніі заяўляюць, што супрацоўнічаюць толькі з багатымі кліентамі і з тымі кампаніямі, што рэкамендаваныя МЗС Беларусі. Таксама там адмаўляюць, што дапамагаюць афармляць візы мігрантам з Ірака.

Раней у сумесным расследаванні расійскага выдання "Дасье" і нямецкага Der Spiegel паведамлялася, што "Цэнтркурорт" дапамагае атрымаць візы сотням грамадзян Ірака, а ў зоне прылёту "турыстаў" чакаюць заказаныя кампаніяй аўтобусы, якія развозяць мігрантаў па гатэлях у цэнтры Мінска.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што "Цэнтркурорт" належыць Кіраўніцтву справамі прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі