Reuters піша пра мігрантаў у Літве, згадвае дзве мінскія кампаніі і "Белавія"
Reuters зноў піша пра нелегальных мігрантаў, якія штурмуюць беларуска-літоўскую мяжу. У публікацыі згадваюцца дзве мінскія кампаніі, якія, на думку журналістаў, маюць дачыненне да арганізацыі плыні ўцекачоў з Ірака. У Reuters ёсць сведчанні пра тое, што туркампаніі "УмноТуры” і "Цэнтркурорт" 27 траўня і 7 чэрвеня звярталіся з просьбай да Міністэрства замежных спраў Беларусі аб выдачы віз тром грамадзянам Ірака.
Таксама вядома, што ў аднаго з мігрантаў знайшлі пасадачныя талоны на рэйс "Белавія" са Стамбула ў Мінск 27 траўня.
Колькасць затрыманых нелегалаў у Літве павялічваецца. Ад пачатку года літоўскімі памежнікамі затрымана 1509 мігрантаў, якія нелегальна прыйшлі з Беларусі. Гэта ў 18 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год. Улады Літвы абвінавачваюць у спрыянні нелегальнай міграцыі афіцыйны Мінск і збіраюцца будаваць на мяжы сцяну.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.