Колькасць затрыманых нелегалаў у Літве зноў павялічылася

Колькасць затрыманых нелегалаў у Літве зноў павялічылася

Колькасць затрыманых нелегалаў у Літве зноў павялічылася. За суткі іх 93 чалавекі, паведамляе pasienis.lt. У папярэднія суткі было 53 чалавекі. Ад пачатку года літоўскімі памежнікамі затрымана 1509 мігрантаў, якія нелегальна прыйшлі з Беларусі (амаль палова — з Іраку). Гэта ў 18 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.

У Літве наўпрост абвінавачваюць у спрыянні нелегальнай міграцыі афіцыйны Мінск, які такім чынам можа адказваць на санкцыі. Віцэ-міністр унутраных спраў Літвы Арнольдас Абрамавічус заявіў, што затрыманыя падчас апытання кажуць, што "у гадзіну Х ім сказалі пакінуць Беларусь і паказалі, куды ісці".

Напярэдадні было абвешчана, што літоўскія ўлады збіраюцца будаваць сцяну на мяжы з Беларуссю, каб спыніць плынь нелегалаў, якія прыходзяць з тэрыторыі нашай краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі