Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 53 нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі

Літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ 53 нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі

Літоўскія памежнікі за апошнія суткі затрымалі яшчэ 53 нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі (23 — у раёне Друскенінкая, 14 — у Ігналінскім раёне, 9 — у Швенчэнскім, 7 — у Варэнскім). Гэта больш чым удвая менш, чым было напярэдадні. З пачатку года затрымалі 1416 нелегалаў (большасць — з Іраку). Гэта ў 17 разоў больш, чым за ўвесь мінулы год.

Напярэдадні Літву наведаў кіраўнік Еўрасавета Шарль Мішэль, які вывучаў праблему з незаконнай міграцыяй. У Літве наўпрост абвінавачваюць у спрыянні нелегальнай міграцыі афіцыйны Мінск, які такім чынам можа адказваць на санкцыі. Беларусь працягне займацца выклікамі на мяжы з краінамі ЕС, але будзе гэта рабіць так, як ёй выгадна, заявіў 6 ліпеня Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі