Чакаецца прыбыццё ў Германію праз Беларусь 20-25 баевікоў — BYPOL
Баевікі могуць прыйсці ў ЕС праз беларуска-польскую мяжу (ілюстрацыйнае фота)
Чакаецца прыбыццё ў Германію праз Беларусь 20-25 баевікоў. Яны плануюць дыверсіі падчас правядзення чэмпіянату Еўропы па футболе, паведамляе аб'яднанне беларускіх сілавікоў BYPOL са спасылкай на свае крыніцы.
Баевікоў чакаюць радыкальныя мусульманскія ячэйкі ў некалькіх гарадах Заходняй Германіі (Вуперталь, Дортмунд і Міндэн). Ім па 25-28 гадоў, яны валодаюць рускай мовай і маюць кантакты з "рускімі немцамі" ў Германіі. Сцвярджаецца, што гэтыя "мігранты" — чачэнцы, таджыкі, мараканцы і сірыйцы афганскага паходжання. Яны прайшлі вайну ў Сірыі.
У складзе некалькіх груп могуць прысутнічаць дзяўчаты славянскай знешнасці, якія прынялі іслам, падтрымліваюць радыкальныя ідэі і прайшлі дыверсійную падрыхтоўку ў Турцыі і Сірыі.
Чэмпіянат Еўропы па футболе пройдзе ў Германіі з 14 чэрвеня па 14 ліпеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.