Чалавек на другім месцы: навукоўцы склалі спіс самых смяротных істот
Выява мае ілюстрацыйны характар / hi-news.ru
Навукоўцы падлічылі штогадовую колькасць ахвяр і склалі рэйтынг смяротных істот Зямлі. У канцы спісу апынуліся акулы і павукі, а ўзначаліў яго маскіт. Як пішуць "Моцныя навіны" са спасылкай на "Business Insider", гэтыя казуркі — пераносчыкі малярыі, жоўтай ліхаманкі, ліхаманкі дэнге і іншых хвароб, з-за якіх штогод памірае 750 тысяч чалавек. На другім месцы ў рэйтынгу — людзі. Па статыстыцы, 440 тысяч чалавек у год гінуць ад рук сабе падобных. Трэцяе месца занялі змеі: у год ад іх укусаў можа памерці 100 тысяч чалавек. Сабакі, з-за якіх у год адбываецца 35 тысяч смерцяў, на чацвёртым месцы. Завяршае топ-5 прэснаводны слімак, які пераносіць паразітычных чарвякоў. Пранікаючы пад скуру, іх лічынкі здольныя выклікаць небяспечнае захворванне — шыстасамоз. Ад заражэння штогод паміраюць каля 20 тысяч чалавек.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.