Дзявяты выбух у сталіцы Шры-Ланкі
У горадзе Каломба, сталіцы Шры-Ланкі, прагрымеў чарговы выбух. Гэта адбылося каля касцёла святога Антонія, перадае Бі-Бі-Сі.
Паведамляецца, што ў транспарце каля касцёла знайшлі выбухоўку. Пры спробе абясшкодзіяць яе адбыўся выбух.
Дарэчы, напярэдадні, у Вялікдзень, у касцёле святога Антонія таксама адбыўся выбух. Акрамя таго, выбухі ў нядзелю пагрымелі яшчэ ў двух храмах, трох гатэлях, а яшчэ два — у жылых раёнах.
Паводле апошніх звестак, ахвярамі выбухаў сталі 290 чалавек, яшчэ каля 500 пацярпелі.