Чарговыя матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі: хет-трык Вячаслава Глеба

Чарговыя матчы 1/8 фіналу Кубка Беларусі: хет-трык Вячаслава Глеба

19 лістапада ў першым матчы 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" разграміла ў гасцях "Смаргонь" (яна выступае ў першай лізе) — 5:0. Тры галы на рахунку Вячаслава Глеба (на здымку), два — Максіма Скавыша. Матч у адказ пройдзе 23 лістапада ў Жодзіне.

Бабруйская "Белшына" ў іншым паядынку 1/8 фіналу разграміла "Іслач" (сёлета яна заваявала права гуляць у вышэйшай лізе) — 3:0. Два галы забіў Антон Шрамчанка (адзін з іх — з пенальці). Матч у адказ прызначаны на 29 лістапада.

У пятніцу, 20 лістапада, на гарадскім стадыёне ў Барысаве згуляюць БАТЭ і "Граніт", пачатак а 18-й гадзіне.

Як стала вядома, матч "Нёман" (Гродна) — "Дынама" (Мінск) перанесены на 30 лістапада (на просьбу мінчукоў). Каляндар усіх матчаў 1/8 фінала гл. тут.

Раней у чвэрцьфінал Кубка Беларусі ўжо выйшлі "Мінск", "Нафтан" і "Шахцёр".

Фота: offside.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі