Чарнігаўскія ўлады плануюць назваць вуліцу і завулак у гонар Каліноўскага

Каліноўцы і графіці ў Бахмуце, пачатак 2023 года

Каліноўцы і графіці ў Бахмуце, пачатак 2023 года / t.me/belwarriors/

Ва ўкраінскім горадзе Чарнігаве плануюць перайменаваць яшчэ 21 вуліцу і 3 завулкі. Такое рашэнне збіраюцца прыняць "з мэтай правядзення палітыкі ачышчэння гарадской прасторы ад тапонімаў, якія праслаўляюць, увекавечваюць, прапагандуюць або сімвалізуюць Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь". Апублікаваны праект дакумента. З яго вынікае, што вуліцу і завулак, названых у гонар савецкага героя Смірнова, збіраюцца перайменаваць у гонар нацыянальнага героя Беларусі, кіраўніка вызваленчага паўстання 1863-1864 гадоў Кастуся Каліноўскага. Праект рашэння вынясуць на разгляд бліжэйшай сэсіі гарадскога савета.

Сёлета якраз у Чарнігаве праходзіла выстава, прысвечаныя загінулым беларускім добраахвотнікам, пад назвай "З Украінай у сэрцы". На яе адкрыцці прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай вайсковай і грамадзянскай адміністрацыі.

Тым часам уладам Львова прапануюць назваць у горадзе адну з вуліц у гонар Каліноўскага.

У Беларусі рэжым Аляксандра Лукашэнкі вядзе змаганне з памяццю пра Кастуся Каліноўскага, зноў перапісваецца гісторыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі