Чатырох віцебскіх гімназістаў шпіталізавалі з падазрэннем на атручванне
12 сакавіка ў Віцебску шпіталізавалі чатырох вучняў гімназіі №4 з падазрэннем на атручванне. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў галоўны лекар Віцебскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Мікалай Красоўскі.
Два з чатырох вучняў паступілі амбулаторна. Папярэдні дыягназ — востры гастраэнтэракаліт (вірусна-кішэчная інфекцыя).
Па словах Красоўскага, у гімназіі працуюць спецыялісты, якія бяруць пробы ежы са сталовай. Таксама ў навучальнай установе праводзяцца санітарна-супрацьэпідэмічныя мерапрыемствы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.