Чатырохлапы кіт, ABBA і няўлоўная малпачка: толькі добрыя навіны
Лыжка мёду на Еўрарадыё
У Егіпце знайшлі рэшткі чатырохлапага кіта з мінулага, а па Японіі бегае малпачка, якую не могуць злавіць ужо некалькі тыдняў. Як без цяжкасці стварыць уласныя мемы і стыкеры і чым здзівіць група ABBA ўжо ў верасні — пра гэта і не толькі ў аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навінаў на Еўрарадыё.
Няўлоўная малпачка
Ужо некалькі тыдняў японская паліцыя шукае малпачку-падарожніцу, якую бачылі то ў Токіа, то ў суседніх гарадах. Звярок можа накіроўвацца на паўднёвы захад.
Паведамленне пра малпу ў раёне Табаташынмачы з'явілася 26 жніўня каля 12:00. За гэты дзень жывёліна была заўважаная некалькі разоў. Пакуль малпачка нікому не нашкодзіла, але паліцыянты просяць людзей быць асцярожнымі.
Чатырохлапы кіт — бог смерці
У Егіпце знойдзеныя акамянеласці чатырохлапага кіта з чэрапам, які нагадвае галаву старажытнаегіпецкага бога смерці Анубіса. Менавіта ў гонар яго і названы від гэтай жывёліны —Phiomicetus anubis.
Продкамі сучасных кітоў былі аленепадобныя сысуны, якія жылі на зямлі 10 мільёнаў гадоў. Гэтыя нябачаныя звяры маглі як хадзіць па сушы, так і плаваць у вадзе. Навукоўцы мяркуюць, што яны важылі каля 600 кг і былі даўжынёй каля трох метраў.
Продак кіта меў магутныя сківіцы, якімі ён лёгка лавіў кракадзілаў і дробных сысуноў.
Пэчворк-фатэлі-мяшкі
Дызайнер і крэатыўны дырэктар Moschino Джэрэмі Скот цяпер супрацоўнічае з маркай Lovesac, якая спецыялізуецца на выпуску фатэляў-мяшкоў.
У новую калекцыю ўвайшлі фатэлі з чахламі, якія нагадваюць коўдры. Менавіта да традыцыі іх шыцця звярнуўся дызайнер, прыдумляючы чахлы.
Новыя хіты гурта ABBA
Шведскі поп-гурт ABBA збіраецца выпусціць пяць новых хітоў. Творчы адпачынак цягнуўся 39 гадоў. Паводле прагнозаў, песні можна будзе паслухаць ужо 3 верасня. У гэтым жа месяцы ў Лондане адбудзецца шоу Abba Voyage, падчас якога выступяць усе ўдзельнікі калектыву.
In case you missed it! #ABBAVoyage pic.twitter.com/4kEZrBQYTP
— icethesite (@icethesite) August 26, 2021
Конструктор у "Аднакласніках"
У сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" запушчаны канструктар стыкераў. Цяпер карыстальнікі змогуць ствараць уласныя стыкеры, а таксама мемы пры дапамозе спецыяльнага канструктара, якім можна карыстацца нават без навыкаў фотарэдактара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.