У Кракаве нечакана перанеслі канцэрт Славы Камісаранкі

У Кракаве нечакана перанеслі канцэрт Славы Камісаранкі

У Кракаве нечакана перанеслі канцэрт Славы Камісаранкі. "Таму што я беларус, а значыць падтрымліваю Лукашэнку", — пераказвае атрыманае тлумачэнне ад адміністрацыі пляцоўкі комік. Паводле яго слоў, "інфармацыя пра тое, што я так моцна падтрымліваю Лукашэнку, што ўжо чатыры месяцы ў крымінальным вышуку, іх не пераканала".

"Ну нічога, ім жа горш: не даведаюцца, адкуль на Беларусь рыхтаваўся напад", пажартаваў Слава ў Instagram.

Пра тое, што ўлады Беларусі аб'явілі беларускага коміка Славу Камісаранку ў вышук, ён паведаміў у студзені 2022-га. "У звычайных краінах спецслужбы ловяць тэрарыстаў, а ў Беларусі прыкалістаў", — сказаў ён на выступе ва Украіне пасля таго, як выехаў туды з Расіі.

Комік неаднаразова крытыкаваў дзеянні ўладаў Беларусі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі, асуджаў гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў. Летась яму забаранілі выступаць у Мінску.

У Кракаве нечакана перанеслі канцэрт Славы Камісаранкі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі