Стэндап-коміку Славу Камісаранку забаранілі выступаць у Мінску
Стэндап-коміку Славу Камісаранку забаранілі выступаць у Мінску. Яму анулявалі гастрольныя пасведчанні на канцэрты на красавік 2021-га. Пра гэта распавёў сам артыст. Як паведамляе TUT.by, арганізатары яго выступаў атрымалі ліст з упраўлення культуры Мінгарвыканкама, у якім чыноўнікі патлумачылі, што рашэнне прынята пасля "вывучэння матэрыялаў выступленняў коміка" ў інтэрнэце.
"Усім канцэрты адмяняе каранавірус, а мне — галоўны "кавід-дысідэнт", — кажа комік.
Слава Камісаранка жыве ў Маскве. Ён неаднаразова крытыкаваў дзеянні ўладаў Беларусі і асабіста Аляксандра Лукашэнкі, асуджаў гвалт сілавікоў супраць мірных пратэстоўцаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.