Чатыры гады калоніі за "спробу збіць даішніка" падчас пратэстаў

Аляксей Камароўскі / t.me/viasna96/
Аляксей Камароўскі / t.me/viasna96/

У судзе Савецкага раёна Мінска Аляксея Камароўскага асудзілі на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. Яго прызналі вінаватым у "гвалце альбо пагрозе прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў" і ў "умяшальніцтве ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў".

Пацярпелым па справе прызнаны супрацоўнік ДАІ Масенза, які даў паказанні, быццам Камароўскі хацеў яго збіць на аўтамабілі падчас пратэстаў 10 жніўня 2020-га. Як піша spring96.org, мужчына ехаў у сваім аўтамабілі па Мінску ў раёне “Белай Вежы”. На скрыжаванні ён убачыў амапаўцаў, якія, шукаючы пратэстоўцаў, пачалі брутальна затрымліваць кіроўцаў машын: страляць і біць шкло. Аляксей Камароўскі, не чакаючы свайго затрымання, адтуль з'ехаў. А ў канцы снежня 2022-га даішнік даў паказанні, і Камароўскага затрымалі.

Суддзя Алена Жуковіч прызначыла і кампенсацыю маральнай шкоды міліцыянеру — 3000 рублёў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі