Чэхія хоча ўдзельнічаць у будаўніцтве беларускай АЭС

Пра гэта заявіў дарадца міністра прамысловасці і гандлю Чэхіі Ян Гронік. Ён адзначыў, што асноўнае абсталяванне для блокаў чэшскіх АЭС выраблялі чэшскія фірмы па расійскіх тэхналогіях. Пры гэтым Гронік нагадаў, што асноўным партнёрам Беларусі ў праекце па будаўніцтве АЭС з'яўляецца расійская кампанія "Атамбудэкспарт". Па яго словах, Чэхія можа быць субпастаўшчыком пры будаўніцтве беларускай АЭС, перадае БелаПАН.

Чэхія мяркуе, што ўдзел у будаўніцтве АЭС можа тычыцца не толькі пастаўкі абсталявання, але выкарыстання чэшскага навукова-тэхнічнага патэнцыялу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі