Чэргі на мяжы з Літвой захоўваюцца, заторы ёсць і на польскіх пераходах
Чэргі ў пунктах пропуску на мяжы з Літвой застаюцца амаль нязменнымі цягам дня: па стане на 16.00 выезду чакала каля 700 грузавых фураў: у Катлоўцы — 100, у Каменным Логу — 300, у Беняконях — 114 і ў Прывалцы — 178. Чэргаў з легкавых машын там няма, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.
Пры гэтым у параўнанні з раніцай выраслі чэргі на латвійскай мяжы: цяпер у Грыгароўшчыне на выездзе з Беларусі стаяць 115 грузавікоў, а ва Урбанах — 30.
Пад вечар зноў з’явіліся чэргі на мяжы з Польшчай: у Брузгах на выездзе стаіць 92 фуры, у Бераставіцы — 80 на выездзе і 120 на ўездзе, у Казловічах — 30 на выездзе.
У пунктах пропуску на мяжы з Украінай чэргаў нідзе няма.