Значнае падмацаванне для Украіны? Што могуць ракеты Storm Shadow

Характеристики ракет Storm Shadow
Ракеты Storm Shadow, інтэграваныя да самалёта Tornado GR4 / UK Defence Journal

Украіна ўжо атрымала першую партыю крылатых ракет Storm Shadow ("Цень буры" з англійскай мовы) ад Вялікабрытаніі. Гэта стала першай дальнабойнай заходняй зброяй такога тыпу, якую атрымалі Узброеныя сілы Украіны ў гэтай вайне. І, як у свой час HIMARS, новыя ракеты могуць "змяніць правілы гульні". Расказваем, што пра іх вядома.

Брытанска-французская распрацоўка

Ракеты Storm Shadow распрацоўваюцца з 1994-га, гэтым займаліся французская Matra і брытанскі British Aerospace. Вядома, ракеты выкарыстоўваюць самі Францыя і Вялікабрытанія, але не толькі.

Паведамлялася, што Storm Shadow ёсць на ўзбраенні Італіі, Грэцыі, Егіпта, Катара, Саудаўскай Аравіі і Індыі. І не "пыляцца": ёсць досвед прымянення  "Ценяў буры" як мінімум у Іраку і Лівіі — і там, і там ракеты зарэкамендавалі сябе выдатна.

Характарыстыкі

Гэта ракета класа паветра-зямля, і яе можна інтэграваць пад крыло самалёта, у тым ліку такога, які маецца на ўзбраенні ва ўкраінскай арміі, — Су-24.

Что могут ракеты Storm Shadow: заметное подкрепление для Украины?

Фрагмент испытаний ракеты Storm Shadow

Фрагмент выпрабаванняў ракеты Storm Shadow 

Версія, якая стаіць на ўзбраенні ў французаў і брытанцаў, мае вялікую далёкасць: паведамляюць пра радыус паражэння да 560 кіламетраў. У экспартных Storm Shadow гэты паказчык удвая меншы. Аднак нават заяўленых 250-300 кіламетраў Украіне хопіць, каб дасягаць самых аддаленых куткоў уласнай тэрыторыі, акупаванай Расіяй, у тым ліку Крыма. З пункту гледжання далёкасці нават экспартныя Storm Shadow нічым не саступаюць амерыканскім ATCMS.

Яшчэ адна перавага крылатай ракеты: нізкі і бясшумны палёт, дзякуючы чаму яна можа трапляць у тым ліку ў цэлі, добра абароненыя СПА. Ляцяць яны з хуткасцю да 1000 кіламетраў у гадзіну.

Пры ў цэлым нядрэнных характарыстыках у Storm Shadow сапраўды высокі кошт (у 2022-м адна ракета ацэньвалася ў 1,7 млн долараў), аднак адносна аналагаў гэта досыць выгадна. Па вялікім рахунку, многае залежыць ад таго, як шмат і як хутка такіх ракет Вялікабрытанія зможа накіраваць Украіне. І ці далучыцца да паставак Францыя, у якой варыянт гэтых жа ракет называецца SCALP-EG.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі