Чужая вайна ды рэферэндум па Канстытуцыі. Чаго чакаць? Стрым са Шрайбманам
16 лютага міністр замежных спраў Уладзімір Макей паабяцаў, што расійска-беларускія вайсковыя вучэнні скончацца своечасова, гэта значыць 20 лютага.
У нядзелю міністр абароны Беларусі Віктар Хрэнін паведаміў, што кіраўнікі Беларусі і Расіі вырашылі працягнуць "праверку сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы... у сувязі з нарастаннем ваеннай актыўнасці каля знешніх межаў Саюзнай дзяржавы і абвастрэннем сітуацыі на Данбасе". Па словах міністра, Расія і Беларусь ужо стварылі групоўку войскаў, "якая, калі трэба, дасць адпаведны адпор".
"Беларусь уцягваюць у чужую вайну і ператвараюць у краіну-агрэсара. Мы патрабуем неадкладнага вываду расійскіх войскаў з нашай тэрыторыі", — каментуюць сітуацыю ў Офісе Святланы Ціханоўскай.
Тым часам 21 лютага ў Беларусі пачнецца датэрміновае галасаванне на рэферэндуме за ці супраць зменаў у Канстытуцыі. ЦВК надрукуе больш за сем мільёнаў бюлетэняў, што на 4 адсоткі больш за колькасць выбаршчыкаў.
Чаго чакаць? Абмяркоўваем гарачыя тэмы з палітычным аналітыкам Арцёмам Шрайбманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.