Чыноўніка Жлобінскага райвыканкама затрымалі за "экстрэмісцкія" падпіскі

Яўген Ахрэменка

Яўген Ахрэменка / ndsmi.by

У Жлобіне за "экстрэмісцкія" падпіскі ў сацсетках рэпрэсавалі начальніка аддзела спорту і турызму райвыканкама Яўгена Ахрэменку, піша "Флагшток".

Затрыманне чыноўніка адбылося на мінулым тыдні, але вядома пра яго стала толькі 3 студзеня. Паведамляецца, што Ахрэменку прысудзілі 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Журналісты "Флагштока" затэлефанавалі на яго працоўны нумар у Жлобінскім райвыканкаме. Там адказалі: "Яго няма і не будзе ўжо. Ён не працуе ўжо тут. З пачатку новага года не працуе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі