Чыноўнікі ў Вілейцы самі не разумеюць, як яны зрабілі платны ўезд на могілкі

Чыноўнікі ў Вілейцы самі не разумеюць, як яны зрабілі платны ўезд на могілкі

15 ліпеня ў суполцы “Это Вилейка, Детка” з’явіўся здымак аб’явы, зроблены на мясцовых могілках. Як высветлілася, з 28 чэрвеня заехаць на могілкі на машыне можна толькі платна. І калі для людзей, якія наведваюць месцы пахаванняў сваіх родных, кошт складзе 0,1 базавай велічыні, а сёння гэта 2,55 рубля, то для прадпрымальнікаў — 2 базавыя велічыні, гэта значыць 51 рубель.

Мясцовыя жыхары ўз’юшаны — кошты на помнікі цяпер дакладна вырастуць. Рэч у тым, што, каб усталяваць помнік, на могілкі трэба заехаць некалькі разоў. А значыць, сумма атрымаецца вялікая. Незразумела для віляйчан і тое, адкуль узяліся такія кошты. Калі параўноўваць са сталічнымі Заходнімі ці Паўночнымі, то там тарыфы адрозніваюцца досыць істотна, асабліва для юрыдычных асоб — усяго 4 рублі.

Еўрарадыё звярнулася па каментарый да намесніка старшыні Вілейскага райвыканкама Аляксандра Катовіча, які каардынуе і працу раённай ЖКГ, на балансе якой знаходзяцца і могілкі:

“Давайце я вам адразу распавяду пра сітуацыю. Сутнасць у тым, што зараз мы разам з памочнікамі разбіраемся ў дадзенай сітуацыі. Падымаем нарматыўную базу і заканадаўства, падымаем дакументы наконт таго, чаму такая аплата. Гэта ўсё мы крыху пазней афіцыйна паведамім у газеце “Шлях перамогі”. Я проста скажу вам так: рашэнне прымалася без мяне, бо я быў у адпачынку”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі