Чыноўнікі выдаюць мінчанам рыдлёўкі

Снег у Мінску / Еўрарадыё
Снег у Мінску / Еўрарадыё

Мінскія чыноўнікі арганізавалі ў горадзе больш за 80 пунктаў выдачы снегавых рыдлёвак. А менавіта — "больш за 83 пункты выдачы", вынікае з паведамлення Мінгарвыканкама.

Больш за ўсё іх у Савецкім і Кастрычніцкім раёнах — па 13. Менш за ўсё — у Партызанскім: тры.

Расчысціць снег сваімі сіламі ў гарадскіх службаў не атрымліваецца. Таму яны спрабуюць прыцягнуць да гэтага жыхароў Мінска. У гэтым годзе — намёкамі на тое, што рыдлёўку для расчысткі снегу атрымаць лёгка і проста, дастаткова звярнуцца ў пункт выдачы.

У 2016 годзе чыноўнікі былі не такія тактычныя. Па ініцыятыве Мінгарвыканкама сотавыя аператары зрабілі масавую рассылку смс з тэкстам "Пераканаўча просім прыбраць снег каля машынамесцаў і ў дварах". Пераканаўчая просьба падзейнічала наадварот — абурыла гараджан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі