Ці атрымаўся дыялог падчас “Мінскага дыялогу” і які яго вынік?
З 23 па 25 мая ў Мінску праходзіў міжнародны форум “Мінскі дыялог”, які сабраў звыш 500 удзельнікаў з 40 краін свету. Сярод гасцей форуму, галоўнай мэтай якога было абмеркаванне будучыні Усходняй Еўропы, быў і кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Ці атрымалася ва ўдзельнікаў спрагназаваць будучае Усходняй Еўропы? Ці дапамог ім у гэтым выступ Аляксандра Лукашэнкі? Ці здолелі паразумецца падчас форума эксперты з “канфліктуючых” краін? Ці становіцца Мінск галоўнай перамоўнай пляцоўкай нашага рэгіёна? Калі чакаць наступстваў мінскага форума?
На гэтыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвалі кіраўнік экспертнай ініцыятывы “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і палітолаг , эксперт Аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Валерый Карбалевіч.
Слухаць ці спампаваць падкаст размовы ніжэй.