Ціханоўская: Байдэну неабыякавы лёс Беларусі

Ціханоўская: Байдэну неабыякавы лёс Беларусі

Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская расказала Радыё Свабода пра сустрэчу ў Белым Доме з амерыканскім прэзідэнтам Джо Байдэнам. Яна заклікала яго "дапамагчы зрабіць Беларусь паспяховым прыкладам негвалтоўнага пераходу да дэмакратыі". Ціханоўская пачула ад Байдэна абяцанне, што ЗША будуць працягваць ціснуць на рэжым Аляксандра Лукашэнкі "і будуць падтрымліваць беларусаў, як толькі можна".

"Гэта ініцыятыва самога прэзідэнта Байдэна, каб запрасіць мяне ў Белы Дом... Сустрэча была вельмі важная, але яна не была самамэтай, — кажа палітык. — Таму што мы прыехалі ў ЗША не за фотаздымкамі, а за вынікам".

Па словах Святланы Ціханоўскай, на гістарычнай сустрэчы ў пакоі Рузвельта (афіцыйнае асноўнае працоўнае месца амерыканскага прэзідэнта) прысутнічаў дарадца Джо Байдэна па нацыянальнай бяспецы Джэйк Саліван "і іншыя прадстаўнікі Белага Дома".

Ціханоўская кажа, што Байдэну неабыякавы лёс Беларусі. Яна ўпэўненая, што ён ведае пра сітуацыю ў нашай краіне: пра рэпрэсіі ўладаў і пра барацьбу беларусаў. "Дэмакратычны свет з намі, але асноўная задача ўсё роўна ляжыць на беларусах", — падкрэсліла палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі