Ціханоўская: Еўракамісія не плануе спыніць выдачу віз беларусам

Ціханоўская: Еўракамісія не плануе спыніць выдачу віз беларусам

Еўракамісія не плануе адмаўляць беларусам у выдачы шэнгенскіх візаў. Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская.

“Мая каманда сёння звязалася з Еўракамісіяй, і інфармацыя пра ініцыятыву прыпыніць выдачу віз беларусам не пацвердзілася.

Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з міжнароднымі партнёрамі, і яны ведаюць нашу пазіцыю: ізаляцыю трэба ўзмацняць у дачыненні да рэжыму, а народу Беларусі — дапамагаць. Людзям патрэбныя праграмы падтрымкі, рэабілітацыі і спрашчэнні ў атрыманні віз, бо ўсе дзверы, якія зачыняе рэжым, мы, беларусы, зараз стараемся адкрыць”, — перадае словы палітыка яе прэс-служба.

Раней стала вядома, што пра магчымасць візавых санкцыяў заявіла еўракамісар па ўнутраных справах Ілва Ёхансан. Па яе словах, такім мог бы быць адказ ЕС на тое, што праз Беларусь выраслі плыні нелегальных мігрантаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі