Ціханоўская — пра подпіс Лукашэнкі: думаю, што гэта нічога не значыць

Ціханоўская — пра подпіс Лукашэнкі: думаю, што гэта нічога не значыць

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская пракаментавала Еўрарадыё падпісанне Аляксандрам Лукашэнкам дэкрэта, які зацвярджае саюзныя беларуска-расійскія праграмы.

"Я не магу гаварыць пра ўчорашняе падпісанне саюзных праграм без выкарыстання дрэнных слоў, — кажа Ціханоўская. — Думаю, што гэта нічога не значыць".

Раней палітык падкрэслівала, што "ўсе пагадненні і дакументы, падпісаныя рэжымам пасля выбараў, нелегітымныя і могуць быць перагледжаныя новым урадам".

Святлана Ціханоўская прысутнічала на XIX Мінскім форуме, які 5 лістапада праходзіць у Вільні. Яго ўдзельнікі абмяркоўваюць пытанні гісторыі, культуры, развіцця грамадзянскай супольнасці, бізнесу і знешняй палітыкі. З-за палітычнага крызісу, які склаўся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020-га, Мінскі форум не можа праходзіць у Мінску. Тым не менш, не змяняючы назвы, у анлайн і афлайн-фармаце ён праходзіць у суседняй Літве.

Ціханоўская — пра подпіс Лукашэнкі: думаю, што гэта нічога не значыць
Подпіс Аляксандра Лукашэнкі / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі