Ціханоўская расказала кангрэсменам ЗША пра справу Аляксея Кудзіна

Ціханоўская расказала кангрэсменам ЗША пра справу Аляксея Кудзіна

Святлана Ціханоўская расказала кангрэсменам ЗША гісторыю беларускага байца ММА Аляксея Кудзіна, паведамляе яе прэс-служба.

У Кангрэсе ЗША Ціханоўскую віталі кангрэсмены Грэгары Мікс і Майкл Маккоўл — прадстаўнікі Камітэта па міжнародных адносінах. Яны абмеркавалі, чым ЗША могуць дапамагчы беларусам, а таксама кропкавыя і сектаральныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі.

Ціханоўская падзялілася з імі гісторыяй спартоўца Аляксея Кудзіна, якому пагражае суд па абвінавачанні ў супраціве міліцыянтам падчас пратэстаў 2020-га. Спартовец прасіў палітычнага прытулку ў Расіі, але быў выдадзены ў Беларусь. "Насуперак рашэнню ЕСПЧ Расія таемна выдала рэжыму Аляксея Кудзіна, якога дома чакае жонка і пяцёра дзяцей. Хоць менавіта ўчора яго павінны былі выпусціць на волю пасля заканчэння максімальна дапушчальнага 6-месячнага тэрміну ўтрымання пад вартай", — распавяла Ціханоўская.

Яна падкрэсліла, што Кудзін не заслужыў ні крымінальнага пераследу, ні экстрадыцыі. "Як і тысячы без віны затрыманых людзей, ён павінен выйсці на волю", — канстатавала Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі