Генпракуратура пацвердзіла, што Аляксея Кудзіна ўжо выдалі ў Беларусь
Генеральная пракуратура афіцыйна пацвердзіла, што кікбаксёра Аляксея Кудзіна выдалі ў Беларусь.
Яго крымінальная справа знаходзіцца ў судзе Маладзечанскага раёна.
Калі менавіта спартоўца прывезлі ў Беларусь, не ўдакладняецца
Кудзін прыняў удзел у пратэстах улетку 2020 года. Яго абвінавацілі ў супраціве супрацоўнікам міліцыі і пачалі крымінальную справу. Спаіртовец уцёк у Расію і папрасіў там палітычнага прытулку.
Аднак расійскі суд вырашыў выдаць яго ў Беларусь. Рашэнне было прынятае 21 ліпеня нягледзячы на тое, што напярэдадні Еўрапейскі суд па правах чалавека забараніў экстрадыцыю Кудзіна ў Беларусь, прызнаўшчы, што тут яму могуць пагражаць катаванні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.