Святлана Ціханоўская папрасіла прэм'ер-міністра Ірландыі Леа Варадкара вярнуць беларусам права ўезду ў краіну па брытанскай візе, паведамляе тг-канал "Позірк". Размова пра гэта ішла падчас сустрэчы ў Давосе.
Ірландскі "бязвіз" для беларусаў адмянілі пасля расійскага ўварвання ва Украіну 24 лютага 2022 года. Для агрэсіі выкарыстоўвалася і тэрыторыя Беларусі.
Падчас сустрэчы ў Давосе Ціханоўская падзякавала Варадкару за падтрымку беларускіх праваабаронцаў і СМІ, працу ірландскага амбасадара ў Літве і Беларусі, а таксама супрацоўніцтва амбасады з беларускімі дэмсіламі. Яны абмеркавалі магчымасць падтрымкі беларускіх культурных ініцыятыў, у тым ліку накіраваных на пашырэнне беларускай мовы. Таксама гаворка ішла пра сумесныя беларуска-ірландскія праекты.
Па выніках перамоў Варадкар запрасіў Ціханоўскую наведаць Ірландыю.