Ціханоўская заклікала Захад пакараць рэжым Лукашэнкі, а не беларускі народ

Святлана Ціханоўская прамаўляе на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху / twitter.com/Tsihanouskaya/

Святлана Ціханоўская прамаўляе на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху / twitter.com/Tsihanouskaya/

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская на Еўрапейскім форуме ў Альпбаху (Аўстрыя) выказалася з нагоды магчымых абмежаванняў для беларусаў. Яна заклікала Захад пакараць рэжым Аляксандра Лукашэнкі, а не беларускі народ.

Падчас дыскусіі пра будучыню Усходняга партнёрства Ціханоўская заклікала падтрымаць "еўрапейскія памкненні беларусаў". Яна нагадала, што да 2020 года беларусы былі лідарамі па колькасці атрыманых шэнгенскіх віз, вучыліся ў еўрапейскіх універсітэтах, наладжвалі сувязі, "бачылі, якім можа быць іх жыццё". "Пасля пачатку вайны я бачу небяспечную тэндэнцыю ў еўрапейскай палітыцы, маўляў, давайце забаронім беларускім грамадзянам атрымліваць візы, атрымліваць стыпендыі. Гэта няправільна. Гэта толькі дапаможа Пуціну і Лукашэнку",цытуе словы палітыка "Позірк".

"Спыніце транзіт тавараў, — прапанавала Святлана Ціханоўская. — Увядзіце санкцыі супраць дзяржаўных банкаў. Але дапамажыце народу захаваць сувязь з Еўропай".

Ціханоўская таксама падкрэслівала, што "Беларусь належыць Еўропе, а не знаходзіцца ў цені Расіі". Яна казала і пра тое, што "акупацыя — гэта не толькі танкі". "Захаванне нашай культурнай самабытнасці неабходна для процідзеяння спробам адмаўляць наша існаванне", — адзначыла кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета. Яна распавяла пра сітуацыю ў Беларусі і праблему беларускіх палітвязняў, якіх каля паўтары тысячы (прызнаных праваабаронцамі).

Ціханоўская заклікала Захад пакараць рэжым Лукашэнкі, а не беларускі народ
twitter.com/Tsihanouskaya/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі