ЦВК Беларусі апублікаваў колькасць грамадзян, уключаных у спісы для галасавання
Цэнтрвыбаркам Беларусі апублікаваў колькасць грамадзян, уключаных у спісы для галасавання на рэспубліканскім рэферэндуме. Іх 6 818 948. Гэта на 20,6 тысячы менш, чым было падчас прэзідэнцкіх выбараў 2020-га. Тады ў спісах ЦВК налічвалася 6 844 932 чалавекі. На ўчастках за мяжой у спісах было 5,3 тысячы чалавек, а сёлета іх вырашылі не ствараць.
Канстытуцыйны рэферэндум у Беларусі прызначаны на 27 лютага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.