Да +25 прагназуецца ў чацвер

Да +25 прагназуецца ў чацвер

У чацвер, 22 жніўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. 

Уначы і зранку пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі прагрымяць навальніцы. Удзень будзе пераважна без ападкаў. Уначы і зранку ў асобных раёнах прагназуецца туман. Вецер будзе паўночны ўмераны, пры навальніцах парывісты. 

Уначы тэмпература паветра чакаецца +9...+15, па паўднёвым усходзе будзе 16-18 цяпла. Удзень паветра прагрэецца да 19-25 вышэй за нуль.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі