Да чвэрцьфіналістаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў далучыліся "Атлетыка" і "Манака"

Да чвэрцьфіналістаў футбольнай Лігі чэмпіёнаў далучыліся "Атлетыка" і "Манака"

Сталі вядомыя наступныя чвэрцьфіналісты футбольнай Лігі чэмпіёнаў — гэта клубы "Атлетыка" і "Манака". 

"Атлетыка" па суме дзвюх сустрэчаў выбіў са спаборніцтва футбалістаў нямецкага "Баера" (4:2, 0:0). 

"Манака" перамог "Манчэстар Сіці" з лікам 3:1, таксама выйграўшы па суме дзвюх матчаў (у першым "гараджане" былі мацнейшымі — 5:3). Дарэчы, галоўным трэнерам "Манчэстар Сіці" з'яўляецца вядомы Хасэп Гвардыёла. У яго трэнерскай кар'еры, гэта першы выпадак, калі яго клуб не выходзіць у чвэрцьфінал. Раней, як адзначае by.tribuna.com, каманды пад кіраўніцтвам Гвардыёлы дабіраліся як мінімум да паўфіналу Лігі чэмпіёнаў. 
 
Раней у чвэрцьфінал Лігі чэмпіёнаў выйшлі "Баварыя", "Рэал", "Барусія", "Барселона", "Ювентус" і "Лестэр".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі