На гомельскіх праваабаронцаў наляцелі ГУБАЗіК і АМАП

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр "Палеская 52" / фэйсбук
Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр "Палеская 52" / фэйсбук

5 студзеня дома ў гомельскага палітыка Васіля Палякова і актывіста Мікалая Новікава прайшлі ператрусы. Проста цяпер сілавікі праводзяць ператрус у офісе грамадска-палітычнага цэнтра на Палескай, 52.

— Каля офіса стаіць мікрааўтобус, ператрус яшчэ працягваецца. У мяне і ў Новікава дома ператрус праводзіў РАУС. Забралі ноўтбук, цвёрды дыск і планшэт. У Мікалая таксама забралі ноўтбук, планшэт і некалькі картаў памяці, — расказвае Еўрарадыё Васіль Палякоў.

К гомельским правозащитникам нагрянули ГУБОПиК и ОМОН
Гомельскія актывісты Васіль Палякоў і Мікалай Новікаў / Еўрарадыё

Ператрус праводзяць супрацоўнікі ГУБАЗіК разам з АМАПам.

— Мне паказалі пастанову. Там было напісана, што ператрус праводзіцца ў рамках справы Уладзіміра Няпомняшчых. Маўляў, ёсць падставы меркаваць, што ў мяне дома могуць знаходзіцца прадметы, якія адносяцца да гэтай крымінальнай справы, — адказвае Васіль.

Раней у дачыненні да ўдзельніка прэзідэнцкай кампаніі Уладзіміра Няпомняшчых была распачатая крымінальная справа паводле артыкула 366 КК РБ — пагрозы або гвалт у дачыненні да службовай асобы пры выкананні. Уладзіміра абвінавачваюць у публічнай абразе памочніка пракурора Гомеля Алесі Жураўскай.

К гомельским правозащитникам нагрянули ГУБОПиК и ОМОН
Уладзімір Няпомняшчых / Белсат

Васіль Палякоў лічыць, што пачатыя ператрусы — гэта акт застрашвання.

— Прычына адна: гэта кампанія па застрашванні ў рамках рэпрэсіўнай сістэмы. Яны не могуць рабіць нічога іншага, акрамя як запалохваць людзей. Таму яны займаюцца такімі акцыямі.

Нягледзячы на сітуацыю, якая абвастраецца, Васіль Палякоў пакуль што не збіраецца нікуды з'язджаць. У цяперашні момант пагрозы для сябе ён не бачыць.

Гомельскі грамадска-палітычны цэнтр — пляцоўка па абмене досведам і месца для сустрэч актывістаў. На базе цэнтра таксама працуюць гомельскае аддзяленне праваабарончага цэнтра "Вясна" і Прафсаюз радыёэлектроннай прамысловасці. Таксама цэнтр аказвае дапамогу рэпрэсаваным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі