Да канца года сфармуюць Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Беларусі

Да канца года сфармуюць Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця Беларусі

Да канца 2019 года ў Беларусі сфармуюць Нацыянальную стратэгію ўстойлівага развіцця да 2035 года. Пра гэта на першым Нацыянальным форуме па ўстойлівым развіцці заявіў прэм'ер-міністр Сяргей Румас, інфармуе БЕЛТА.

"Гэты дакумент стане сувязным звяном паміж прыярытэтамі ўстойлівага развіцця на нацыянальным узроўні і глабальнымі мэтамі ў гэтай галіне", — паведаміў кіраўнік урада.

Прэм'ер-міністр дадаў, што каля паловы дзяржаўных праграм ужо скарэктаваныя "з улікам патрабаванняў парадку дня ў галіне ўстойлівага развіцця". А з 1 лютага 2019 года ўсе нарматыўныя прававыя акты будуць рыхтавацца з улікам "усебаковага і аб'ектыўнага прагнозу меркаваных наступстваў яго прымання, уключаючы адпаведнасць Мэтам ўстойлівага развіцця". Румас паабяцаў, што такое рашэнне ўрад прыме бліжэйшым часам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі