Да новага навучальнага года ў Беларусі выдалi 41 новы падручнiк
Да новага навучальнага года ў Беларусі выдалi 41 новы падручнiк. Такую лічбу назвала намеснiца начальнiка ўпраўлення агульнай сярэдняй адукацыi Мiнадукацыi Iрына Каржова на прэс-канферэнцыі 28 жніўня.
У новых падручнiках аўтары паспрабавалi спрасцiць матэрыял, зрабiць яго больш даступным, дадаць дыяграмы i мапы.
Новыя кошты на падручнiкi апублікаваныя на сайце Мiнадукацыi.
На рэспубліканскай педнарадзе Аляксандр Лукашэнка заяўляў, што цалкам новыя падручнікі будуць выдадзеныя да 1 верасня 2019 года.