Да статуі Гарадавога ўсклалі пахавальны вянок: “Іміджу МУС”

Да статуі Гарадавога ўсклалі пахавальны вянок: “Іміджу МУС”

У статуі Гарадавога ў Мінску новыя прыгоды: сёння да бронзавай фігуры, размешчанай насупраць будынка Міністэрства ўнутраных справаў, прынеслі пахавальны вянок з надпісам “Іміджу МУС”.

Акцыю зладзілі актывісты Вячаслаў Касінераў і Сяргей Спарыш. Працэс дастаўкі вянка і яго ўскладання трансляваўся ў Фэйсбуку. Падчас гэтай трансляцыі маладых людзей спрабаваў затрымаць супрацоўнік міліцыі.

Сёлета анархіст Вячаслаў Касінераў ужо адзначыўся дзёрзкай акцыяй супраць “міліцэйскага бясчынства”. 12 сакавіка ён разам з паплечнікамі прыйшоў да статуі Гарадавога і накінуў пятлю на шыю скульптуры. Касінерава затрымалі і змясцілі пад варту, а затым выставілі абвінавачанне ў хуліганстве. У выніку суд паказаў Касінерава штрафам у 105 рублёў.

Нядаўна быў зняты з пасады начальнік упраўленьня інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Георгі Яўчар. Паводле крыніцаў “Нашай нівы”, гэта стала вынікам “агулам нездавальняючай працы”, а таксама скандальнай гісторыі вакол скульптуры гарадавога ў Мінску. Яўчар сцвярджаў, што прыняў рашэнне сысці з пасады самастойна праз выслугу гадоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі